Літаратурны альманах “Беларус” за 2010 год
Шаноўнае спадарства!
31-га траўня сёлета закончыўся тэрмін збору твораў для чарговага, ужо чацьвёртага па ліку, альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа “БЕЛАРУС” за 2010 год. Наступны крок - гэта падрыхтоўка тэкстаў і друк самога выданьня. Маем надзею, што да канца жнівеня вы зможаце трымаць яго ў руках.
Нажаль, сёлета з-за высокіх выдаткаў друку і вельмі абмежаваных фінансавых магчымасьцяў рэдакыі далёка ня ўсе падпісчыкі газэты “Беларус” змогуць атрымаць альманах у якасьці падарунка, як было летась. Бескаштоўна альманах будзе дасланы толькі тым асобам, што ахвяравалі на выдавецкі фонд газэты суму, большую за кошт гадавой падпіскі (г. зн. больш за $50).
Усе іншыя падпісчыкі маюць магчымасьць замовіць выданьне поштаю па зьніжанаму кошту, які сёлета складае $12.
Калі вы не выпісваеце газэту “Беларус”, то кошт альманаху для вас будзе $15. Замова аднаго асобніка альманаху для жыхароў Канады будзе каштаваць $18, усіх іншых краінаў сьвету $20.
Калі ласка, дасылайце свае замовы і аплату загадзя. Гэта дапаможа дакладней вызначыць наклад выданьня. Замовы дасылайце на адрас:
BIELARUS
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі ці грашовыя пераводы выпісвайце на імя BIELARUS.
З пытаньнямі кантактуйце рэдакцыю.