Газэта "БЕЛАРУС"

Апошні нумар Замовы й паслугі
Halounaja     Krama     Naviny     Kantakty     Bielarus      
БЕЛАРУС 558 ліпень 2009 году
 
Абвесткі, уплаты 
 

 

Наступны сход нью-ёрскага аддзелу БАЗА

адбудзецца ў нядзелю 14 чэрвеня 2009 году ў Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага па адрасу:

166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY 11432

Пачатак сходу — а 1:00 папаўдні.

Даезд цягніком падземкі F да прыпынку 169th Street.

---------------------------------- 

 

Беларуская праваслаўная царква сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, Нью-Джэрзі,

ветліва запрашае Вас, Вашую сям’ю і Вашых знаёмых на сьвяткаваньне беларускіх традыцыяў.

Сёлета парафіяльны камітэт ладзіць 10-ы

Беларускі Фэстываль – 2009

у царкоўным парку і залі ў суботу 18-га ліпеня 2009 году

Пачатак а 11-й гадзіне раніцы, заканчэньне а 8-й вечара.

Прыходзьце на смачныя стравы. Будуць гучэць беларускія фальклёрныя мэлёдыі і прадавацца сувэніры.

Фэстываль адбудзецца ня гледзячы на надвор’е - “Ці сонца, ці дождж!”

З пытаньнямі званіце ў Беларускі Грамадзкі Цэнтар (732) 613-7171.

----------------------------------   

 

Марш Паняволеных Народаў

У нядзелю, 19 ліпеня, у Нью-Ёрку пройдзе Марш Паняволеных Народаў, першая падзея Тыдня Паняволеных Народаў,

у якім традыцыйна бярэ удзел беларуская грамада Амэрыкі.

 9:00  - раніцы збор удзельнікаў на 5-й Авэню і 59-й вуліцы (ля фантану гатэля Plaza).

 10:00 — імша за Паняволеныя Народы ў катэдры сьвятога Патрыка.

 11:00 —  марш па 5-й Авэню да 72-й вуліцы.

 12:00 — афіцыйнае адкрыцьцё Тыдня Паняволеных Народаў (Цэнтральны парк).

У чацьвер, 23 ліпеня, а 11:00 пройдзе дэманстрацыя перад будынкам Аб’еднаных Нацыяў,

а ў нядзелю 26 ліпеня - урачыстае набажэнства ў лютаранскай царкве на 122 Е. 88-й вул. (пры Лексінгтан Авэню) і цырымонія закрыцьця.

Арганізаваны Камітэтам Паняволеных Народаў, які паўстаў у 1950-я гады, Тыдзень Паняволеных Народаў, часткаю якога ёсьць гэты Марш, быў масавай імпрэзай эмігранцкіх арганізацыяў з краінаў, якія калісьці зьняволіў савецкі камунізм, у тым ліку Беларусі. Сёньня большасьць тых краінаў вызвалілася і здабыла свабоду.

Беларусь засталася паняволенай прамаскоўскім дыктатарскім рэжымам, там зьліквідаваная дэмакратыя, парушаюцца правы чалавека, зьнішчаецца нацыянальная культура. Таму беларуская грамада працягвае браць удзел у імпрэзах Тыдня Паняволеных Народаў, выказваючы свой пратэст.  

 ---------------------------------- 

 

21 чэрвеня 2009 г. адбыўся  гадавы справаздачна-выбарчы сход Фундацыі імя П. Крэчэўскага.

У наступным нумары будзе пададзена справаздача сходу і паведамленьне пра мінулую і будучую дзейнасьць.

Адміністрацыя

 ----------------------------------  

 

Віншуем шаноўнага сп. Антона ШУКЕЛОЙЦЯ з днём народзінаў!

Жадаем яму здароўя, бадзёрасьці, аптымізму, даўгалецьця - каб пабачыў сапраўды вольную і незалежную Бацькаўшчыну-Беларусь.

Мы ведаем сп. Шукелойця як адданага і ахвярнага грамадзкага дзеяча, чалавека, які зьвязаў усё сваё жыцьцё, ад даваеннага часу, калі быў у Партыі беларускіх эсэраў і ў Беларускім Студэнцкім Саюзе ў Вільні, зь беларускай справай. Потым быў арышт НКВД, вайна, праца ў Беларускім музэі ў Менску ў складаных і трагічных умовах ваеннага ліхалецьця і акупацыі. Беларуская справа працягвалася ў імкненьні нават у тых немагчымых умовах працавацць для Бацькаўшчыны. Як сябар Беларускай Незалежніцкай Партыі сп. Шукелойць з групай іншых патрыётаў змагаўся супраць абодвух таталітарных рэжымаў, якія тады вырашалі лёс беларусаў. Потым была эміграцыя, новы этап грамадзкай дзейнасьці, плён якой мы адчуваем да сёньня.

Дзякуем Вам, сп. Шукелойць, за вернасьць абранаму ў маладосьці шляху, за волю і веру ў перамогу  справядлівай справы - свабоды,  нацыянальнай культуры і дэмакратыі для Бацькаўшчыны.

Управа і сябры Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

 ---------------------------------- 

 

Прыватныя абвесткi:

 

Віншуем Лявона Юрэвіча з днём нараджэньня. Зычым плёну ў працы і шчасьця ў асабістым жыцьці.

                                                                                                                                                                                                      Сябры

* * * 

Пятро Грыгальчык з Флёрыды з самымі найлепшымі пажаданьнямі віншуе свайго сына Давіда з днём нараджэньня.

 

* * * 

 

   Здаецца ў рэнт кватэра-студыя на Статэн-Айлэньдзе. аплата $750 на месяц, уключаючы газ і электрычнасьць.

Зацікаўленыя тэлефануйце, калі ласка, на № 917-754-5058.

---------------------------------- 

 

АНГЕЛЬСКА-БЕЛАРУСКІ СЛОЎНІК
ENGLISH-BELARUSIAN DICTIONARY

можна набыць у Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва
Belarusian Institute of A&S, 330 Park St., Haworth, NJ 07641
У кнізе 1010 старонак, каля 30 000 слоў, багата прыкладаў, як трэба ўжываць тое ці іншае слова.
Цана: 50 даляраў (зь перасылкай у ЗША і Канадзе).
Па інфармацыю зьвяртацца на: Janzap@aol.com
Вывучайце ангельскую, удасканальвайце беларускую.
Слоўнік выдатны падарунак пры ўсякай нагодзе.
 
-----------------------------------

 НА ВЫДАВЕЦКІ ФОНД “БЕЛАРУСА” АХВЯРАВАЛІ:  

 

А. Кіпель                240

М. Дэмковіч            100

В. Рамук                  65

М. Давідзюк             50

Я. Запруднік             50

Т. Красоўская           50

У. Піерс-Адашкевіч   50

С. Будкевіч              40

 

Заміж кветак на магілу Аліны ЛОСІК-ЛЫСЮК:

Л. Бакуновіч             50

Усім шчыры дзякуй!

--------------------------------------------

   
Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія прыватныя аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.