Газэта "БЕЛАРУС"

Апошні нумар Замовы й паслугі
Halounaja     Krama     Naviny     Kantakty     Bielarus      

БЕЛАРУС 557 за чэрвень 2009 году

 

Лісты ў рэдакцыю

   

   Кароткае паведамленьне аб гадавіне сьмерці сьв. пам. доктара Сяргея Малафеева (“Беларус” № 555) патрабуе малой папраўкі і ўдакладненьня.

Др. С. Малафееў памёр у 1969 годзе ў польскім вайсковым шпіталі, які разьмяшчаўся каля вёскі Пэнлей (Penley) у Валіі 15 км на поўдзень ад гораду Ўрэксгам (Wrexham).

   Ён не змагаўся зь немцамі пад Табрукам. Калі былі баі за Табрук (Лібія), др. Малафееў быў яшчэ ў СССР.

Др. Малафееў пахаваны на Паўднёвых могілках (Southern Cemetery) у горадзе Манчэстэры (Manchester) у Англіі на малым участку, дзе ляжаць праваслаўныя беларусы, расейцы і ўкраінцы. Хтось, хіба палякі, паставілі там помнік, на якім выбіты надпіс на польскай мове.

Міхась ШВЭДЗЮК, Англія

 

   Паважаны Спадару рэдактар!

   Сёлетні год, як усім Вам ведама – юбілейеы – 1000 год ад успаміну назову “Літва” ў пісаных крыніцах і 480-я ўгодкі І-га Статуту Вялікага Княства Літоўскага.

Наступны, 2010-ы, таксама, бо будзе 600 год ал перамогі над крыжакамі пад Грунвальдам.

   З гэтых прычынаў ды й на здаровы розум наагул, я думаю, што нам абавязкава трэба перастаць рабіць самым сабе ўсьцяж шкоду, (а нашым непрыяцелям дагоду), называючы нашую паўночна-заходнюю суседку нашым-жа гістарычным, а можа яшчэ ў прыйсьці й вернутым імём “Літва”, а ейных жыхароў “літоўцамі”.

Замест гэтага давайце іх называцьвем так, як яны сябе самыя ахрысьцілі, г. зн.”Lietuvajiletuvisami”, ці, пішучы кірыліцай, “Летува, летувіс, летувіскі”.

   Я ня сумняваюся, што Вы разумееце значаньне прыпамненьняў гэтае праўды для ўздыму й захаваньня нацыянальнае сьведамасьці, а таксама пашаны да гістарычнае спадчыны сярод нашых суродзічаў ды возьмеце маю прапанову на ўвагу, за што я й нямала маіх аднадумцаў будзем Вам моцна ўдзячныя.

З глыбокай пашанай Барыс ДАНІЛЮК