Газэта "БЕЛАРУС"

Апошні нумар Замовы й паслугі
Halounaja     Krama     Naviny     Kantakty     Bielarus      
БЕЛАРУС 563-564
за сьнежань 2009 г. - студзень 2010 г 

 

  Справы Вашынгтонскага гуртка БАЗА

 

   На апошнiм сходзе гуртка ў верасьнi быў абмеркаваны шэраг рашэньняў, што надалі новы накiрунак дзейнасьцi гуртку БАЗА ў Вашынгтоне.

   Традыцыйна важнай часткай працы гуртка зьяўляецца ўсталяваньне i падтрымка кантактаў у Кангрэсе ЗША з мэтай iнфармаваньня прадстаўнiкоў уладаў аб стане беларускiх спраў. Belarusian Review, безумоўна, зьяўляецца найлепшым СМI ў гэтай галiне. Актывiсты гуртка вырашылi падпiсаць на гэтае iнфармацыйнае выданьне сэнатараў Марка Уарнэра, Тома Карпэра і Эдварда Каўфмана (Mark Warner, Tom Carper i Edward Kaufman), а так сама кангрэсмэнаў Джыма Морана, Крыса Ван Голена і Майкла Касла (Jim Moran, Chris Van Hollen i Michael Castle).

   Другое рашэньне датычыла штомесячных пратэстаў насупраць будынка беларускай амбасады ў Вашынгтоне, прысьвечаных Мiжнароднаму дню салiдарнасьцi зь Беларусьсю. Сябры гуртка палiчылi, што апошнiм часам пратэсты былi малаэфэктыўныя, i абмеркавалi iдэi новых акцыяў у гэты дзень. Напрыклад, 16 кастрычнiка быў арганiзаваны прагляд дакумэнтальнага фiльму “Савецкая гiсторыя” (The Soviet Story) з пачастункам i абмеркаваньнем пасьля прагляду. Стужка распавядае пра савецка-нямецкае супрацоўнiцтва перад пачаткам i падчас Другой сусьветнай вайны, а таксама аб цесных фiлязофскіх, палiтычных i арганiзацыйных сувязях памiж сыстэмамi камунiзму i нацызму. На 16 лiстапада заплянавана наведваньне сэнацкiх i кангрэсавых офicаў.

   Апошнiм часам сябры гуртка БАЗА ў Вашынгтоне ладзiлi сустрэчы з акторамi беларускага “Вольнага тэатру”, журналiсткай зь Менску Iрынай Халiп, беларускiм дэмакратычным дзеячам Паўлам Марозавым, а таксама сумесна зь Вячкам Станкевiчам наведалi офiсы амэрыканскіх палiтыкаў, якiя ў складзе парлямэнцкай дэлегацыi сустракалiся з Лукашэнкам у лiпенi летась.

Вячаслаў БОРТНІК, сакратар Вашынгтонскага гуртка БАЗА