Паведамляем,
што адразу пасьля выхаду літаратурнага альманаху “Беларус” за 2011 год, пачалася падрыхтоўка наступнага нумару, друк якога заплянаваны на восень 2012 году.
Умовы застаюцца такімі-ж як і летась. Зьмясьціць свае творы ў альманаху могуць ўсе аўтары, хто піша па-беларуску ў самых розных літаратурных накірунках. Адзінае патрабаваньне – аўтары павінны жыць па-за межамі Беларусі.
Свае творы найлепш дасылаць у рэдакцыю электроннай поштай на адрас: zamova@e-krama.com
У выключных выпадках, калі аўтары ня маюць доступу да сусьветнага сеціва, творы можна даслаць поштаю запісанымі на СD ці DVD альбо надрукаванымі на паперы на адрас рэдакцыі:
BIELARUS
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735 USA
Тэксты пажадана пісаць тарашкевіцай. Творы напісаныя наркомаўкай, у альманаху будуць надрукаваныя тарашкевіцай.
Кожнаму аўтару, хто вырашыць даслаць творы для альманаху, пажадана таксама даслаць свой невялікі партрэтны здымак і кароткую аўтабіяграфію і, калі захочуць, дадатковую інфармацыю пра сябе, якую яны хацелі-б паведаміць сваім чытачам.
Апошні тэрмін для дасылкі твораў 31 травеня 2012 году.
Пасьля выхаду альманаху ў сьвет кожны аўтар атрымае адзін асобнік бескаштоўна. Аўтары пры жаданьні змогуць замовіць дадатковую колькасьць асобнікаў па сабекошту, які будзе паведамлены ім пазьней.
Ганарараў аўтарам рэдакцыя “Беларуса”, нажаль, выплочваць ня можа, бо не зьяўляецца камэрцыйным выданьнем, а існуе выключна дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў і ахвярадаўцаў.
З пытаньнямі кантактуйце рэдакцыю.
Жадаем посьпехаў!