Гэтая старонка створаная, каб дапамагчы нашым суродзічам, якіх лёс закінуў далёка ад Беларусі, а таксама ўсім зацікаўленым, набыць беларускія кнігі, музычныя запісы (кампакт-дыскі й касэты, калі яшчэ нехта ўжывае апошнія), паштоўкі, каляндар, налепкі, а таксама дапамагчы аформіць падпіскі на газэты й часапісы, якія выдаюцца ў Беларусі. Гэтая старонка - адзінае месца ў сеціве, дзе вы можаце замовіць унікальныя маркі БНР. Тут можна замовіць асобнік літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа, першы нумар якога выйшаў у выдавецтве газэты "Беларус" у кастрычніку 2007 году, а другі ў лістападзе 2008 году. За межамі Беларусі практычна немагчыма знайсьці й набыць гэтага кшталту прадукцыю ў звычайных крамах. Замовы зь беларускіх крамаў і інтэрнэтных старонак сутыкаюцца з амаль невырашальнай праблемай аплаты паслугаў, бо сёньня дасылаць грошы ў Беларусь вельмі складана. З дапамогай рэдакцыі "Беларуса" Вы можаце набыць тыя рэчы, якія Вас цікавяць, і аплаціць паслугі ў ЗША. Што ёсьць у краме: Кнігі Кампакт-дыскі Касэты Паштоўкі Подпіскі Маркі БНР Каляндар Альманах Налепка Не губляйце сувязь з Радзімай, жывучы за мяжой! Сачыце за навінкамі беларускай літаратуры й музыкі ды замаўляйце іх у нас. З намі вы можаце гэта рабіць не выходзячы з хаты. Тэрмін дасылкі адзін-два тыдні з дня аплаты. | |