Е-крама

Замовы й паслугі
Halounaja     Krama     Naviny     Kantakty     Archiu gazety "Bielarus"     Abviestki      
Пачалася падрыхтоўка да друку наступнага літаратурнага альманаху "БЕЛАРУС" за 2012 год
 
  Адразу пасьля выхаду альманаху за 2011 год пачаўся збор твораў для літаратурнга альманаху “БЕЛАРУС” за 2012 год, друк якога заплянаваны на пачатак восені 2012 году..

 Умовы застаюцца такімі-ж як у папярэднія гады: зьмясьціць свае творы ў выданьні могуць аўтары, хто піша па-беларуску ў самых розных літаратурных жанрах. Адзіная ўмова – аўтары сёньня павінны жыць па-за межамі Беларусі. 

 Творы найлепш дасылаць у рэдакцыю электроннаю поштаю на адрас: zamova@e-krama.com  У выключных выпадках, калі аўтары ня маюць доступу да сусьветнага сеціва, творы можна даслаць поштаю запісанымі на СD ці DVD альбо надрукаванымі на паперы на адрас рэдакцыі:

BIELARUS

P. O. Box 3225

Farmingdale, NY 11735

USA

   Тэксты пажадана пісаць тарашкевіцай. Творы напісаныя наркамаўкай, у альманаху будуць надрукаваныя тарашкевіцай.

   Кожнаму, хто вырашыць даслаць творы для альманаху, пажадана таксама даслаць свой фатаздымак і кароткую аўтабіяграфію і, калі захочуць, дадатковую інфармацыю пра сябе, якую яны хацелі-б паведаміць сваім чытачам.

   Апошні тэрмін для дасылкі твораў 31 траўня 2012 году.

   Пасьля выхаду альманаху ў сьвет кожны аўтар атрымае адзін асобнік бескаштоўна. Аўтары пры жаданьні змогуць замовіць дадатковую колькасьць асобнікаў па сабекошту, які будзе паведамлены ім пазьней.

   Ганарараў аўтарам рэдакцыя, нажаль, выплочваць ня можа, бо ня ёсьць камэрцыйнаю ўстановаю, а існуе выключна дзякуючы падтрымцы ахвярадаўцаў і чытачоў.

   З пытаньнямі кантактуйце рэдакцыю. Жадаем посьпехаў!

   Папярэдняя замова разам з дасылкаю ў межах ЗША каштуе $12, Вялікабрытанію і Канаду - $17, усе іншыя краіны - $18.

   Жадаючыя могуць замовіць нумары за папярэднія гады. Зрабіць гэта можна, як па пошце, так і наведаўшы разьдзел КРАМА на гэтым сайце і зрабіўшы аплату крэдытнаю ці банкаўскаю карткаю ці праз рахунак Paypal.

   Будзем удзчныя за папярэднюю замову наступнага нумару ($12) ці за ахвяраваньне на ягонае выданьне. Імёны ахвярадаўцаў будуць надрукаваныя ў нумары, і ўсе яны атрымаюць новы нумар адразу пасьля ягонага выхаду ў сьвет.

      

Nastupny Almanach