Наступны сход
Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “ПАГОНЯ” пройдзе 9-га сакавіка 2019 году на Мангэтане ў Доме Маракоў па адрасу:
Seafarers and International House
123 E. 15th Street
New York, NY 10003.
Даезд цягнікамі падземкі L, N, Q, R, W, 4, 5, 6 да прыпынка Union Square.
Будынак Дома Маракоў знаходзіцца адзін блёк на ўсход ад Union Square па 15-й вуліцы на скрыжаваньні з Irving Place.
Заля сходаў на другім паверсе. Пачатак а 6-й гадзіне вечара.
--------------------------------------
Запрашаем на Гуканьне вясны
Шаноўныя беларусы, калі вам надакучылі зімовыя маразы ды завірухі, запрашаем адзначыць з намі старадаўні абрад Гуканьня вясны, як гэта штогод рабілі нашыя продкі. Сьвяткаваньне адбудзецца ў маляўнічых мясьцінах на ўзьбярэжжы Гудзону прыкладна 40 хвілін ад Мангэтану ля станцыі цягніку Ossining у нядзелю 3 сакавіка 2019 году (у выпадку сьнегападу пераносіцца на 10 сакавіка) а 12-й гадзіне папаўдні па адрасу: 1 Westerly Road, Ossining, NY 10562.
Падсілкуемся традыцыйнымі абрадавымі стравамі ў клюбе, а тады ў строях будзем вадзіць карагоды і прасіць птушак прынесьці дoўгачаканую вясну на сваіх крылах. Падчас кульмінацыі сьвята пусьцім саламяную ляльку (а зь ёю і ўсе непрыемнасьці і цёмныя думкі) па хвалях паўнаводнага Гудзону.
Праграма сьвята:
12-1 – абед;
1-2 – Гуканьне вясны на беразе ракі;
2-3 – кава і пачастункі;
3-5 – парныя танцы.
Кошт удзелу $15 ад асобы. З пытаньнямі зьвяртайцеся да арганізатараў Пятра і Алены Рыжых lenabelarus@yahoo.com, а таксама да Ганны Шарко і Аляксандра Мазгавога sharkohanna@gmail.com.
--------------------------------------
Выйшаў у сьвет
літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа “БЕЛАРУС” за 2018 год,
Калі ласка, падтрымайце аўтараў і выдаўцоў сваімі замовамі і зацікаўленасьцю!
Кошт сёлетняга нумару з дасылкаю ў межах ЗША $17,
з дасылкаю ў Канаду, Вялікабрытанію і Францыю $20,
ва ўсе іншыя краіны сьвету $22.
Замовіць новы нумар, так і ўсе папярэднія, можна вось тут.
Замовы таксама можна дасылаць поштаю на адрас:
Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735 USA
Чэкі выпісвайце на імя рэдактара і выдаўца Marat Klakotski.
--------------------------------------