E-KRAMA.COM - нашая старонка ў Нью-Ёрку

Электронная крама <> Бюлетэнь "Весткі й Паведамленьні" <> Альманах "Беларус" <> Архіў газэты "Беларус"
Галоўная Навіны Абвесткі Крама "Весткі й Паведамленьні" "Рубікон" Альманах "Беларус" Архіў газэты "Беларус" Кантакты
Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа "Беларус" быў заснаваны ў 2007 годзе. 
Да сёньня было надрукавана пятнаццаць нумароў, апошні выйшаў у сьвет у лістападзе 2022 году.
 З умовамі друку ў альманаху можна пазнаёміцца тут.

 

  

   Каб замовіць альманах "Беларус" з дасылкаю па пошце ці зрабіць ахвяраваньне на выданьне наступнага нумару перайдзіце, калі ласка, вось па гэтай спасылцы.

   Шаснаццаты па ліку нумар літаратурнага альманаху “БЕЛАРУС” за 2022 год выйшаў у сьвет у лістападзе 2022 году.

   На старонках гэтага выданьня зьмешчаныя творы 25 аўтараў, якія жывуць у 9 краінах. Нагадваем, што зьмясьціць свае творы ў альманаху маглі толькі тыя аўтары, якія жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсьць сярод іх вядомыя пісьменьнікі й паэты, але ёсьць і пачаткоўцы, чые імёны пакуль мала вядомыя шырокаму колу чытачоў. 

   Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у падрыхтоўцы гэтага вельмі патрэбнага і, спадзяёмся, цікавага для ўсіх вас выданьня.

   Аматары беларускай літаратуры цяпер могуць замовіць альманах з аплатаю крэдытнымі ці банкаўскімі карткамі альбо праз Paypal рахунак. Замова асобніка сёлетняга нумару з дасылкаю ў межах ЗША каштуе $20, жыхарам усіх іншых краінаў $22. 

   Тыя, хто аддае перавагу аплаце чэкамі ці грашовымі пераводамі, могуць замовіць альманах даслаўшы аплату на адрас рэдакцыі:

Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735

   Чэкі выпісвайце на імя выдаўца Marat Klakotski.

   Падавайце, калі ласка, дакладны паштовы адрас, куды трэба будзе даслаць замову.

   Нагадваем, што літаратурны альманах выдаецца цалкам на ахвяраваньні чытачоў і дабрадзеяў. 

   Выдаўцы будуць удзячныя за любыя ахвяраваньні на выданьне наступнага нумару. 

   Усе дабрадзеі атрымаюць асобнік альманаха адразу пасьля ягонага выхаду ў сьвет, а іхныя прозьвішчы будуць пададзеныя ва ўступным артыкуле.



  

Нумары альманаха "Беларус" за папярэднія гады

  

  undefined    undefined    undefined    undefined    undefined                                                  

Аўтары