E-KRAMA.COM - нашая старонка ў Нью-Ёрку

Электронная крама <> Бюлетэнь "Весткі й Паведамленьні" <> Альманах "Беларус" <> Архіў газэты "Беларус"
Галоўная Навіны Абвесткі Крама "Весткі й Паведамленьні" "Рубікон" Альманах "Беларус" Архіў газэты "Беларус"    Кантакты
undefined


Выйшаў новы нумар бюлетэня "Весткі й Паведамленьні" № 697, чытайце тут

-------------------------------------- 

Шаноўныя беларусы, запрашаем усіх на Гуканьне Вясны!

Сьвяткаваньне адбудзецца ў маляўнічых мясьцінах на ўзьбярэжжы Гудзону прыкладна 40 хвілін ад Мангэ­та­ну каля станцыі цягніка Ossining у суботу 16 сакавіка 2024 году а 12-й гадзіне папаўдні па адрасу:
Ossining Boat and Canoe Club
1 Westerly Road
Ossining, NY 10562
       У выпадку моцнага сьнегу перанясем сьвята на нядзелю 17 сакавіка.

Падсілкуемся традыцыйнымі абрадавымі стравамі ў клюбе, а тады ў парку на рацэ ў строях будзем вадзіць карагоды і прасіць птушак прынесьці дoўгачаканую вясну на сваіх крылах.

      Кошт уваходу дарослым і дзецям ад 14 гадоў: $20.

З пытаньнямі зьвяртайцеся, калі ласка, на емэйл адрас: lenabelarus@yahoo.com

--------------------------------------------------------------------------------------

 

Набывайце апошні выпуск літаратурнага альманаху "БЕЛАРУС"

Новы нумар літаратурнага альманаху беларускіх пісь­меньнікаў замежжа “БЕЛАРУС” за 2023 год выйшаў у сьвет ў лістападзе месяцы 2023 году.
 
Падтрымайце, калі ласка, аўтараў і выдаўцоў гэтага ўнікальнага выданьня сваёй зацікаўленасьцю.

Кошт сёлетняга нумару з дасылкаю ў межах ЗША і Канады $22, з дасылкаю ў краіны Эўропы $25.

Дасылка ў Беларусь, Украіну й Расею сёньня, на жаль, немагчымая.   

Замовы, калі ласка, дасылайце поштаю на адрас:
Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735.
Чэкі выпісвайце на імя рэдактара і выдаўца Marat Klakotski.

Новы выпуск альманаха “Беларус” можна таксама замовіць перайшоўшы па гэтай спасылцы. Там жа можна набыць і ўсе папярэднія нумары альманаха, пачынаючы ад 2007 году, а таксама беларускія кнігі і календар Згуртаваньня “Пагоня”.

--------------------------------

Шаноўныя сябры!


    Разам са сьнежаньскім нумарам нашага бюлетэня ўсе падпісчыкі атрымаюць таксама

каляндар Згуртаваньня “Пагоня” на 2024 год. 

Тыя, хто хоча мець больш чым адзін асобнік календара, могуць яго замовіць па гэтай спасылцы. 

Замовы таксама можна дасылаць поштаю на адрас: 

Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735 

            Чэкі выпісвайце на імя Marat Klakotski.

     Кошт аднаго календара разам з дасылкаю ў межах ЗША $15, з дасылкаю ў Канаду $17, ва ўсе іншыя краіны сьвету $20.

--------------------

Шаноўныя сябры!

Каб даведацца пра наступныя сходы і імпрэзы Згуртаваньня "Пагоня", сачыце за абвесткамі на старонцы "Пагоні" ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/groups/134811029970802/?ref=group_header"

-------------------------------------- 
У краме ў разьдзеле кнігі можна набыць тры новыя кнігі Віталя Воранава, у тым ліку апошнюю "Шэптам".
Завітайце і праверце.

 --------------------------------