№ 3 (661) за сакавік 2021 г.
Абвесткі й уплаты
Шаноўныя сябры!
Штомесячныя сходы Згуртаваньня “Пагоня”, якія звычайна адбываліся ў другую суботу кожнага месяца, часова (да адмены ўладамі г. Нью-Ёрку забароны на правядзеньне масавых мерапрыемстваў) праходзіць ня будуць.
-------------------
Шаноўныя сябры!
Замаўляйце новы нумар літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа
“БЕЛАРУС”.
Кошт апошняга нумару з дасылкаю ў межах ЗША $18,
з дасылкаю ў Канаду, Вялікабрытанію і Францыю $20,
ва ўсе іншыя краіны сьвету $22.
Замовы, калі ласка, дасылайце поштаю на адрас:
Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі выпісвайце на імя рэдактара Marat Klakotski.
Замовіць новы нумар, як і ўсе папярэднія, можна таксама ў інтэрнэце, перайшоўшы па гэтай спасылцы:
https://krama.yahoosites.com/almanachi.html
-------------------
Шаноўныя сябры!
Разам са сьнежаньскім нумарам нашага бюлетэня ўсе падпісчыкі атрымаюць таксама каляндар Згуртаваньня “Пагоня” на 2021 год.
Тыя, хто захоча мець больш чым адзін асобнік календара, могуць яго замовіць на сайце e-krama.com.
Сёлета ўвесь прыбытак ад продажу календароў пойдзе на дапамогу ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі.
Кошт аднаго календара разам з дасылкаю ў межах ЗША $20, з дасылкаю ў Канаду $22, ва ўсе іншыя краіны сьвету $24.
Замовы таксама можна дасылаць поштаю на адрас:
Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі выпісвайце на імя Marat Klakotski.
--------------------
Уплаты ў Згуртаваньне "Пагоня"
Складкі й ахвяраваньні:
В. Балашчэнка 60
Шчыра дзякуем!
--------------------
Ахвяраваньні на выданьне "Вестак і Паведамленьняў":
В. Балашчэнка 30
В. Біліда 30
Л. і П. Рыжыя 30
С. Стрэльчанка 30
Шчыра дзякуем!
--------------------
Падпісацца на бюлетэнь могуць усе зацікаўленыя даслаўшы аплату гадавой падпіскі ($30) на адрас рэдакцыі:
M. Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі з адзнакаю “Весткі” выпісвайце на імя Viktar Yedzinovich.
Падпіску таксама можна аформіць, наведаўшы сайт e-krama.com
Емэйл адрас: viestki@mail.com
--------------------
Шаноўныя падпішчыкі!
Калі ласка, не забывайце своечасова аплочваць падпіску на “Весткі й Паведамленьні”, бо нашае выданьне цалкам залежыць ад Вашай падтрымкі й зацікаўленасьці.
Нагадваем, што гадавая падпіска складае $30.
Памер і час апошняга ахвяраваньня на выданьне бюлетэня Вы заўсёды можаце праверыць на адраснай налепцы канвэрта, у якім яго атрымліваеце. Гэтая інфармацыя зьмешчаная справа ад Вашага імя.
--------------------------------------