E-KRAMA.COM - нашая старонка ў Нью-Ёрку

Электронная крама <> Бюлетэнь "Весткі й Паведамленьні" <> Альманах "Беларус" <> Архіў газэты "Беларус"
Галоўная  Навіны  Абвесткі  Крама  "Весткі й Паведамленьні"  "Рубікон"  Альманах "Беларус"  Архіў газэты "Беларус"  Кантакты  Member Login   
Умовы
ўдзелу ў друку літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа "Беларус"
 
   Умовы застаюцца нязьменнымі цягам апошніх гадоў. Зьмясьціць свае творы ў альманаху могуць ўсе аўтары, хто піша па-беларуску ў самых розных літаратурных накірунках. Адзінае патрабаваньне – аўтары павінны жыць па-за межамі Беларусі. 

   Свае творы найлепш дасылаць у рэдакцыю электроннай поштай на адрас: zamova@e-krama.com 

   У выключных выпадках, калі аўтары ня маюць доступу да сусьветнага сеціва, творы можна даслаць поштаю запісанымі на СD ці DVD альбо надрукаванымі на паперы на адрас рэдакцыі:

Marat Klakotski

P. O. Box 3225

Farmingdale, NY 11735 USA

  

   Тэксты пажадана пісаць тарашкевіцай. Творы напісаныя наркомаўкай, у альманаху будуць надрукаваныя тарашкевіцай.

 

   Кожнаму аўтару, хто вырашыць даслаць творы для альманаху, пажадана таксама даслаць свой невялікі партрэтны здымак і кароткую аўтабіяграфію і, калі захочуць, дадатковую інфармацыю пра сябе, якую яны хацелі б паведаміць сваім чытачам.

 

   Апошні тэрмін для дасылкі твораў для друку ў наступным нумары за 2018 год  31 траўня 2018 году.

 

   Пасьля выхаду альманаху ў сьвет кожны аўтар атрымае адзін асобнік бескаштоўна. Аўтары пры жаданьні змогуць замовіць дадатковую колькасьць асобнікаў па сабекошту, які будзе паведамлены ім пазьней.

 

   Ганарараў аўтарам рэдакцыя “Беларуса”, нажаль, выплочваць ня можа, бо не зьяўляецца камэрцыйным выданьнем, а існуе выключна дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў і ахвярадаўцаў.

 

   З пытаньнямі кантактуйце рэдакцыю.

   Жадаем посьпехаў!