E-KRAMA.COM - нашая старонка ў Нью-Ёрку

Электронная крама <> Бюлетэнь "Весткі й Паведамленьні" <> Альманах "Беларус" <> Архіў газэты "Беларус"
Галоўная Навіны Абвесткі Крама "Весткі й Паведамленьні" "Рубікон" Альманах "Беларус" Архіў газэты "Беларус" Кантакты Member Login
undefined

 № 3 (684) за сакавік 2023 г.



Жэрдкі ў плоце

      Ці ведаюць беларусы пра тое, што нашая рэчаіснасьць ужо ніколі ня будзе такой як пару тыдняў таму назад, калі была запушчаная штучная інтэлігенцыя (ChatGPT і іншыя)? Раней па інтэрнэце гуляла ШІ (Artificial Intelligence) для стварэньня вобразаў. Цяпер прыйшоў час для выпуску магутнага па сваіх магчымасьцях генэратара тэкстаў. Пра тэхнічныя магчымасці я расьпісвацца тут ня буду. Скажу толькі, што піша ён нашмат лепш за большасьць беларусаў, у тым ліку і па-беларуску. Усьлед за генэратарам тэкстаў і вобразаў, ідуць генэратары голасу, жывыя аватары і шмат-шмат чаго іншага. Можна сказаць, што гэта толькі прэлюдыя да поўнай віртуальнай рэчаіснасьці і канцэпцый тыпу – матрыца. Пра тое, што мільёны застануцца бяз працы і нават без пэрспэктывы на працу, адкрыта гавораць нават самыя стваральнікі такіх тэхналёгіяў. Навошта патрэбны будзе офісны работнік, які спажывае гэкталітры кавы, электраэнэргіі і яшчэ любіць качаць свае правы, калі штучная інтэлігенцыя зробіць гэтую працу без фанабэрыі, за тры сэкунды і часам больш эфэктна і якасна. Да пабачэньня, капірайтэры, рэклямшчыкі, мэнэджэры аддзелаў продажу, высылкі і скаргаў. Да пабачэньня кепскія юрысты, пасрэдныя настаўнікі і некрэатыўныя крэатыўшчыкі. Цюцю перакладчыкі, дызайнэры, праграмісты і іншая офісная жамяра. Для вас знайшлі замену. Хто не пасьпее хутка адаптавацца і зразумець, што адбываецца, таму прыйдзецца зьнікнуць.

      Можа хто помніць, як я ў адным з нумароў “Вестак” анансаваў кулінарную кнігу пра яйка і яешню? Зрабіў кароткае апісаньне канцэпту і папрасіў штучную інтэлігенцыю напісаць невялічкі ўступ да такой кнігі. Пасьля на аснове апісаньня зрабіў таксама выяву. Вось, што прыкладна атрымалася – толькі трошкі падправіў беларускі пераклад:

​​​​​​​

​​​​​​​

 Ода магутнаму яйку


      О, сьціплае яйка. Цябе так часта ігнаруюць, так часта вараць да гумовай кансыстэнцыі і падаюць зь нейкім дзіўным шка­даваньнем. Але, дарагі чытач, я прашу цябе перагледзець гэты ўнівэрсальны і смачны інгрэдыент. Бо ў руках ўмелага кулінара яйка можа ператварыцца ў гастранамічны шэдэўр. Падарож­нічаючы па старонках гэтага фаліянту, вы адкрыеце для сябе бясконцыя магчымасьці, якія можа прапанаваць яйка. Ад сьціп­лага смажанага яйка да больш вытанчанага амлета, яйка – гэта кулінарны хамэлеон, які адаптуецца да любога густу і спосабу прыгатаваньня. Такім чынам, давайце аддамо даніну павагі гэтаму Боскаму стварэньню і паднімем лапаткі ў знак вітаньня з магутным яйкам. Таму што толькі дзякуючы нашай любові і павазе да гэтага сьціплага інгрэ­дыента мы можам рас­крыць увесь “ЯйГО” патэнцыял і да­сягнуць неймаверных вы­нікаў.


​​​​​​​
 *  *  *

​​​​​​​

      Ці я толькі што стаў першым беларускім аўтарам-робатам?

Віталь ВОРАНАЎ